ДЗЕНЬ РЭФАРМАЦЫI

29 кастрычніка у Маладзёжным тэтры эстрады адбудзецца канцэрт, прысвечаны Дню Рэфармацыі.

Гэты дзень сваімі каранямі сыходзіць далёка ў мінулае. 31 кастрычніка 1517 года Марцін Лютэр прыбіў 95 тэзісаў супраць індульгенцый да дзвярэй сабора ў Вітэнбэргу. Гэтая падзея стала пачаткам глыбокіх і ўсебаковых пераўтварэньняў у рэлігійным, грамадскім і палітычным жыцці Еўропы, вядомых як Рэфармацыя.

Змены, якія адбыліся падчас Рэфармацыі, спрыялі фармаванню нацыянальных дзяржаў, эканамічнаму росту і развіццю грамадзянскай супольнасьці. Менавіта Рэфармацыя стала духоўным падмуркам хуткага развіцця  еўрапейскіх краін.

Вялікае Княства Літоўскае, як і шэраг еўрапейскіх краін, актыўна ўключылася ў гэты рух абнаўленьня. Менавіта таму XVI стагоддзе ўвайшло ў гісторыю, як Залаты век Беларусі.

Дзень Рэфармацыі святкуецца і ў нашай краіне. Канцэрты з удзелам вядомых музычных калектываў праходзяць ў Мінску з 2002 году. У 2003 годзе быў прадстаўлены мюзікл “Залаты Век”, які нагадаў нам пра веру нашых продкаў на прыкладзе князя Мікалая Радзівіла Чорнага, аднаго з выбітнейшых дзеячоў Рэфармацыі ў нашай краіне.

У гэтым годзе, 29 кастрычніка, на старажытны баль з нагоды Дня Рэфармацыі  нас запрашае Мікалай Радзівіл Руды, брат Радзівіла Чорнага. Канцэрт адбудзецца ў Маладзёжным тэатры эстрады па адрасе г. Мінск, вул. Маскоўская 18 а. Дзеянне канцэрта будзе суправаджаць гурт старажытнага танца “Залаты двор” – пераможца конкурсу “У гонар каралевы Боны” (2006). У другой частцы канцэрта выступіць вядомы гурт старажытнай музыкі “Стары Ольса”.

Ласкава запрашаем!

Пачатак: 19:00

Кошт квіткоў 15.000, 20.000 р.

Дадатковая інфармацыя: (029) 125-7735, (029) 773-4089, missioncjc@mail.ru 

Даведацца больш пра Рэфармацыю ў Беларусі http://belreform.org

 

Добавить комментарий