Группа «Мутнаевока» в Реакторе

“…застыўшыя стрэлкі паламанага гадзінніка, нібыта самі паказвалі ў якім напрамку рухацца, каб знайсці аварыйнае выйсце, у час калі здаецца, што так самотна і не ўтульна на душы як зараз, нібыло яшчэ ніколі. — Што за дзень сёння? — Як жа ж?! Чацвер. Твой любімы дзень! — Любімы дзень? Як гэта?.. Абурыўшыся, я падняў каўнер свайго паліто, і накіраваўся да чалавека, які бачыў жыццё быццам быў тут раней. — Прывітанне,мой сябр! Зараз ты ўласнымі вачыма і слыхам адчуеш тое, што ўсе так прагнуць і ў той жа час саромяцца! І па сёняшні дзень, я ўважліва слухаю яго….”

Так як канцэрты беларускіх гуртоў зрываюцца адзін за адным па “незразумелым” прычынах, мерапрыемства «МУТНАЕВОКА» ( у вобразе як “Смутны час”) гэта не спроба прадставіць слухачу альтэрнатыву выбара, ці рашэння вечнага пытання “куды пайсьці?!”а значная і неабходная падзея ў айчыннай рок музыцы, якая абумоўліваецца тым, што беларуская музыка павінна гучаць зараз як ніколі.

Сольны канцэрт мясцовага гурта адбудзецца у клюбе “Рэактар” 12 мая а 19 гадзіне. Імпрэза абяцае быць відавочнай, непазбаўленай розных нечаканасцей і эйфарыі. Прагучаць ужо знаёмыя песні з уласнага альбому («Пошлы Гламур»), кавера на легендарныя ансаблі, а таксама новы матэрыял МВ. Гэта другі, пасля прэзэнтацыі першай кружэлкі вялікі канцэрт, і, як абяцаюць самі музыкі, ўсё пройдзе на лепшым узроўні. На гэты раз у якасці спецыяльнага госця запрошаны гурт “Remissia”, з іх дынамічным і мелагучным брыт/рок саўндам. Не заставайся абыякавым да жыцця! Прыходзь і далучайся каб святкаваць вясну разам з “МУТНАЕВОКА”! !БУДЗЕ СПЯКОТНА!

Квiткi:

10 000 — першыя 100

15 000 — астатнія папярэдне

20 000 — у дзень канцэрту

30 000 — месца за столікам (дыск у падарунак)

Добавить комментарий