Крок наперад

15 снежня ў клубе Салтайм (пр-т Незалежнасці 131-1) адбудзецца дабрачынны рок-канцэрт “кРОК наперад” з удзелам гуртоў:

SKRIZHALI (http://vkontakte.ru/skrizhali)

Kivacz Fuko (http://vkontakte.ru/kivaczfuko)

ZnaROCK (http://vkontakte.ru/znarock)

Усе сродкі, атрыманыя ад канцэрта будуць накіраваны на дапамогу дзеткам –сіротам з цяжкімі парушэннямі маўлення.

Дапамога дзецям, тым больш, калі яны пазбаўленыя бацькоўскай любові — гэта годны ўчынак для кожнага чалавека. Любая падтрымка, любая любое садзейнічанне дзецям дапаможа ім не адчуваць сябе адзінокімі і непаўнавартаснымі. ДАПАМАЖЫ ТЫМ, ХТО так мае ў гэтым патрэбу!

Дастаткова толькі прыйсці на канцэрт! Зрабі кРОК наперад!

Уваход: 25 000 — на месцы ў дзень канцэрта

Тэлефоны для даведкі: +375 25 622 95 03, +375 33 636 06 35

Пачатак: 15 снежня а 19:00.

Буууудзе ЧОТКА!!!

Добавить комментарий