Презентация альбома HMR группы IQ48

4 ноября

клуб  RE:PUBLIC    19:00

4 лістапада на музычных лэйблах «БМА» i «Vigma» адбудзецца рэліз новага альбому HMR гурта «марс-року» IQ48.

Чаму такая назва.

HMR — абрэвіятура ад Heavy Metal Rock. Менавіта так напрыканцы 1980-х —пачатку 1990-х гадоў XX стагоддзя «прасунутая» моладзь азначала практычна ўсю больш-менш цяжкую рок-музыку, ня толькі метал у яго кананічным выглядзе. Як раз тады сфармаваўся музычны і жыццёвы светапогляд хлапцоў з IQ48, а таксама пабачылі свет культавыя музычныя альбомы, якія змянілі эпоху i людзей. Такім чынам, HMR — даніна павагі тым часам і той музыцы, так мовіць, вяртанне да каранёў ну і, канешне, самаіронія.

Што на альбоме.

HMR складзены з 10 рок-баевікоў аўтарства IQ48 і аднаго сумеснага трэку «Дай сілы!» з вядомым беларускім рэперам Vinsent’ам.

Аб чым песні на HMR.

Гэта песні-развагі звычайнага нармальнага гарадскога хлапца пра кар’ерызм, мас-медыя, эміграцыю, самаіндыфікацыю сябе ў «каменных мінскіх джунглях» і ўвогуле пад сонцам. Ну і, канешне, адвечная любоў і каханне.

Як ствараўся альбом.

Увесь альбом, ад напісання першай песні да апошняй рэкард-сесіі, быў створаны ўсяго за адзiн год! Непасрэдна запіс HMR адбыўся ў чэрвені-верасні 2011 г. на ўласнай студыі «Таксафон» гітарыста IQ48 Паўла Яноўскага.

Хто працаваў над HMR.

HMR запісаны адноўленым складам гурта IQ48. Замест былога саксафону тут удзельнiчае гітара Паўла Яноўскага (ён жа выступіў і ў ролі саундпрадзюсара альбому), а за бас адказвае былы ўдзельнік гуртоў «Крамбамбуля» і ZET Улад Плюшчаў. Канцэпцыю вокладкі IQ48 распрацавалі цалкам самастойна, а непасрэдна ажыццявіў гэтыя дызайн-ідэі яшчэ адзін гітарыст гурта Яўген Бузоўскі.

Цiкава

У адной з кампазiцыяў на альбоме HMR упершыню на Беларусi выкарыстаны экзатычны музычны iнструмент — вамола.

Дзе і калі знайсьці альбом HMR.

Рэліз альбому HMR адбудзецца 4 лістапада на музычных лэйблах «БМА» i «Vigma». Продаж першых асобнікаў будзе ажыццяўляцца непасрэдна на прэзэнтацыі HMR, а потым у музычных крамах горада.

Прэзентацыя альбому HMR пройдзе 4 лiстапада ў мінскім клубе RE:PUBLIC (вул. Прытыцкага,62) пры падтрымцы гурта «Разбітае сэрца пацана», а таксама “зорных“ гасцей.

Кошт квiткоў:  першыя 100 — 30 000, астатнiя — 35 000, у дзень канцэрту — 40 000, столiкi — 50 000. Пачатак мерапрыемства а 19 гадзiне.

Даведкі па тэлефоне +375 29 649 08 88, +375 17 310 31 42.

 

Добавить комментарий