РАЗБІТАЕ СЭРЦА ПАЦАНА в клубе Re:public

24 лютага.
клуб Re:public.
Вялікі канцэрт гурта  РАЗБІТАЕ СЭРЦА ПАЦАНА!

Прэзентацыя максі-сінгла «Ч/Б».

24-га лютага у клубе RE: PUBLIC адэпты зульфійскай секты, апошнія менестрэлі меладраматычнага пост- року, гурт Разбітае Сэрца Пацана прэзентуе свой першы максі- сінгл з сакраментальнай назвай Ч/Б, які умоўна будзе падзяляцца на дзве часткі ; чорную і белую. У першую частку увойдуць чатыры новыя песні і тры будуць на другой. Гэтай працай музыкі хацелі закрануць тэму дуалістычнасці сьвету, каб даведацца ці удалося ім гэта, прыходзь на вялікі канцэрт-прэзентацыю у RE : PUBLIC. Неўтаймаваная энергія і драйв, шоў-падтрымка экцэнтрычнага дэнс-шапіто ЭВМ, відэа інсталяцыі, сюрпрызы і катарсіс гарантуюцца!

Кошт квіткоў:
40 000 — першыя 100
45 000 — астатнія, папярэдне
50 000 — у дзень канцэрта, танцпол
65 000 — месца за столікам + кампакт-дыск у падарунак!

Даведкі: 6490888

Кропкі продажу квіткоў: пераход Я.Коласа, пераход Гум, ГЦ Купалаўскі. 19 кропка, ГЦ Рыга, 18 кропка, клуб Re:public і інш.

 

Комментарии

  1. Basyl

    Bось яна, наша МУЗЫКА ДОБРАГА НАСТРОЮ! Альбом «Не налівай» (2011) поўны адпад. Праўда, «Rozавы zaкат» (2008) таксама незабыўны («палюбіла гапара, вось такога калдыра…»)

  2. RAPnotDEAD

    Дзякую за цудоўную абвестку — канцэрт быў супэрскій! Добры гук, эфэктнае шоў, сьвятло, а самі песьні увогуле атас — вясёлыя і завадныя.

Добавить комментарий