Штомесяц 13-га па-беларуску

13 студзеня 2012 года

У межах серыі канцэртаў “Штомесяц 13-га па-беларуску” у клубе «Салтайм» (пр. Незалежнасці 131/1) праходзяць выступы беларускамоўных рок-каманд.  Але 13 студзеня 2012 года прапануем вам наведаць Special
Event (спецыяльную падзею) гурта “Верасень”.

З нагоды дня народзін гітарыста гурта «Верасень» Арцёма Лабіна і амаль дня народзін вакалісткі Вольгі Акуліч вечар 13 студзеня (дарэчы, яшчэ і Стары Новы Год, і пятніца, трынаццатае!) будзе мець незвычайны фармат. Вас чакае выступ гурта «Верасень», а таксама цікавая музычная праграма ад сяброў: сюрпрыз ад Таццяны Беланогай, блюзавы сэт ад гурта Long Way, вогненны луізіянскі блюз (танчаць усе!) ад Maddy Daddy Band, прывітанне ад блюз-рок каманды «На Узлёт» і джэм напрыканцы.

…І мы зусім забылі, што гурт «Верасень» гэтым вечарам прадставіць студыйную міні-плытку з новымі песнямі…

Кошт квіткоў: 25 тыр. папярэдне, 30 тыр. у дзень канцэрта.

Папярэдняя замова квіткоў — (029) 640 09 38, (025) 622 95 03

Пачатак а 19-й!!! І без затрымак — пачнем своечасова, бо праграма немалая!

Уваход асобам з музычнымі інструментамі — бясплатны. Наяўнасць кветак і падарункаў права на зніжкі не дае, але катэгарычна вітаецца!

Добавить комментарий