«Тузін.Unplugged» у чэрвені: Dali і Vinsent

У трэцім канцэрце з сэрыі «Тузін.Unplugged» 16 чэрвеня выступіць гурт Dali на чале зь Віктарам Рудэнкам і рэпер Vinsent з жывым складам музыкаў. Кожны з выступоўцаў рыхтуе экслюзіўны сэт.  Dali пакажуць праграму, якую рыхтуюцца прэзэнтаваць у Маскве, а каманда Вінсэнта рыхтуе акустычныя варыянты ўжо вядомых песень, аранжароўкі некаторых зь іх зьменяцца карэнным чынам.

Песьні Вінсэнта добравядомыя наведнікам «Тузіна Гітоў». Рэпер дэбютаваў у чарце на пачатку 2008 году з трэкам http://music.fromby.net/mp3/vinsent_miensk_paris.mp3 «Менск-Парыж», заявіўшы, што зьбіраецца зьмяніць стан справаў у беларускім рэпе. Яго наступны гіт «Адыходзяць караблі»http://music.fromby.net/article/1437/ займеў сур’ёзны посьпех, трэк двойчы ўзьняўся на першую прыступку гіт-параду. За гэты час Вінсэнт запісаў і прэзэнтаваў http://music.fromby.net/article/1642/ дэбютны альбом «Пачатак», зладзіў http://music.fromby.net/article/2137/ першы фэстываль беларускамоўнага рэпа, а потым зьдзівіў усіх, заявіўшы пра свой жывы праект. Вінсэнт з гуртом загучаў ды яшчэ як – яго сольны канцэрт у «Рэактары» http://music.fromby.net/article/2520/ выклікаў немалы розгалас. На канцэрце «Тузін.Unplugged» 16 чэрвеня Вінсэнт разам з сваімі музыкамі прадставіць адмысловую праграму: «Мы падрыхтуем акустычныя варыянты ўжо вядомых песень. У некаторых аранжыроўкі значна зьменяцца. Для мяне і музыкаў гэта будзе цікавым досьведам. Будзем рабіць эксперымэнты з гукам», — заяўляе выканаўца.

Другія выступоўцы – гурт Dali таксама могуць пахваліцца сваёй арыгінальнасьцю. Яны дэбютавалі на «Тузіне Гітоў» на інтэрнэт-адборы да фэсту «Басовішча» у 2005 годзе і вылучыліся сярод астатніх  сваёй пазытыўнасьцю і нестандартнасьцю. Усе наўкол мэтал граюць ды пра гаротную старонку пяюць, а тут раптам —  http://music.fromby.net/mp3/dali_hraj_harmon.mp3 «Грай гармон». На «Басовішча» Dali так і не трапілі, ад таго, відаць, вырашылі паспрабаваць свае сілы ў адборышчы на «Эўравізію». Некалькі год запар яны падавалі заяву, але ў фінальную стадыю адбору трапілі толькі ў Польшчы. У 2009 годзе Dali рэальна прэтэндаваў на тое, каб прадставіць гэту краіну на эўрапейскім фэсьце. Не хапіла зусім трошкі, затое музыкі паказаліся ў эфіры польскага тэлебачаньня і даказалі сабе і людзям, што няма нічога немагчымага. На «Тузін.Unplugged» 16 чэрвеня гурт рыхтуе акустычную праграму, якую неўзабаве прэзэнтуе ў Маскве. Уяўленьне пра жывое гучаньне Dali можна скласьці паводле песьні http://music.fromby.net/mp3/dali_pachnie_czabor.mp3 «Пахне чабор», якая брала ўдзел у чарце на «Тузіне Гітоў ».

Па традыцыі весьці імпрэзу будзе лідэр гурта «Палац» Алег Хаменка, нязьменны вядучы радыёвэрсіі гіт-параду «Тузін Гітоў», якая ідзе на хвалях «Радыё Рацыя».

Канцэрт «Тузін. Unplugged» падтрымлівае грамадзкая кампанія «Будзьма беларусамі» (http://budzma.org/).

Канцэрт пачнецца ў 19.00 16 чэрвеня ў менскім клюбе «Графіці» (зав.Калініна, 16). Кошт квітка – 25 000 руб. Набыць яго можна ў клюбе загадзя з 18.00 да 22.00 штодня, акром суботы і нядзелі. Колькасць месцаў абмежаваная!

Інфалінія — +375 (29) 638-4444 / (33) 638-4444, skype, google: Diskoteq, ICQ: 531-07-353

Тузін Гітоў

Добавить комментарий