Akute прадставяць новы альбом «Рэальнасць і сны»

Акут (красав¦к) Рэпабл¦к_в11 красавіка, вялікім выступам у мінскім клубе Рэпаблік, Akute
збіраюццапрадставіць новы альбом, які атрымаў назву “Рэальнасць і сны”.

— Гэта трэці студыйны альбом — кажа вакаліст гурта Станіслаў Мытнік. Мы падыйшлі да запісу больш сур’ёзна і, шчыра кажучы, не бачым сэнсу нешта
тлумачыць на конт яго – музыка павінна гаварыць за сябе сама, таму проста паслухайце, калі ласка, і прыходзьце на канцэрт.

Праца над трэцім студыйным альбомам вялася ў Магілёве і Кіеве цягам 2013га году. Папярэдні  поўнафарматнік «Не існуе» выйшаў у красавіку 2012. Яго поспех дапамог гурту атрымаць адразу чатыры ўзнагароды «Гурт году» — па версіях Tuzin.fm, «Даём рады», Ultra-Music Awards і Rock Profi.

____________________________________________

гурт AKUTE з новым альбомам «Рэальнасць і сны»
11.04 клуб «RE:PUBLIC»
Даведкі: + 375 29 649 08 88

Добавить комментарий