Фестываль “Купалаўскія вакацыі – 2011”

Шаноўныя сябры!

Пачынаецца адборачны этап фестываля “Купалаўскія вакацыі – 2011”. У гэтым годзе фестываль праходзіць у другі раз.

Фэст «Купалаўскія вакацыі» — абсалютна вольны і адкрыты конкурс аўтарскай песьні ды паэзіі, удзел у якім можа абраць любы, у каго ёсьць жаданьне ды натхненьне, хто выконвае песьні на беларускай мове:)

Фэст праводзіцца на базе Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

Заяўку на ўдзел у конкурсе можа падаць выканаўца без абмежавання ўзросту.  Да ўдзелу запрашаюцца аўтары-выканаўцы і ансамблі, якія граюць на акустычных інструментах.

Заяўка і ўсе рэклямныя матэрыялы конкурсу афармляюцца на беларускай мове.

Конкурс праводзіцца ў некалькі этапаў, пачынаючы з сакавіка 2011 года:

1 этап – 3 сакавіка 2011;

2 этап – красавік 2011;

Заключны этап – май 2011.

Усе этапы роўназначныя, то бок той, хто не паспеў заявіцца ў першы, можа ўзяць удзел у другім. Адборачны тр праходзіць у выглядзе канцэрта ў памяшканні Музея, фінальны канцэрт пройдзе ў філіяле Музея ў Вязынцы.

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджаньне пераможцаў праводзіцца ў рамках заключнага, фінальнага канцэрта. Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Пераможцы конкурса будуць узнагароджаны ў наступных намінацыях:

•за лепшае выкананне песні на словы Янкі Купалы;

•за лепшае выкананне песні;

•за лепшую аўтарскую песню;

•за лепшы песенны верш.

Заяўкі на ўдзел у першым этапе прымаюцца да 25 лютага 2011 года. У заяўцы трэба ўказаць імя, месца і дату нараджэння выканаўцы, кантактны тэлефон, аўтараў слоў і музыкі твораў, што будуць выконвацца, а таксама склад удзельнікаў ансамбля (калі той будзе суправаджаць выступленне выканаўцы). Разам з заяўкай трэба даслаць тэксты дзвюх прадстаўляемых песень. Таксама тэксты песень трэба мець з сабою падчас конкурснага адбору.

Заяўкі на ўдзел у конурсе дасылаюцца на электронную пошту Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы: kupalamuseum@mail.ru. Палажэнне конкурсу можна глядзець на сайце музея: kupala-museum.by.

За дадатковай інфармацыяй можаце зьвяртацца па гарадскім тэлефоне (017) 227-78-66 з 9 да 17 гадзін.

Добавить комментарий