Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!

AdnakФестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! возьме пачатак 24 красавіка ўжо ў чацвёрты раз.

Фестываль разлічвае не толькі сабраць лепшыя маркетынгавыя і рэкламныя творы, але і звярнуць увагу прафесійнай супольнасці на невідавочную аксіёму: калі ты ствараеш беларускаарыетаваны прадукт, ты ўжо ў трэндзе. Фестываль плануе заахвоціць адмыслоўцаў і энтузіястаў да пошукаў свайго “прафесійнага шчасця” менавіта ў беларусацэнтрычным сегменце

Упершыню ў гісторыі фестывалю ў адукацыйнай праграме 27 чэрвеня возьмуць удзел замежныя госці, каб разам з прафесійнай супольнасцю Беларусі разабрацца, якім чынам беларускасць паляпшае жыццё айчыннай рэкламы.

Летапіс Фестывалю.

AD.NAK!-2012 – на конкурсную праграму Фестывалю было пададзена болей 300 заявак больш як ад 100 удзельнікаў.

Фестываль АD.NAK!-2012 ставіў мэту даць новы штуршок у развіцці рэкламна-камунікацыйнага рынку Беларусі і паказаць кампаніям іх брэнды і іх спажыўцоў з іншага боку, прымусіць па-новаму зірнуць на формы і сродкі камунікацыі брэндаў з аўдыторыямі.

AD.NAK!-2011 – 272 заяўкі больш як ад 100 удзельнікаў.

Галоўная мэта АD.NAK!-2011 – выпрацоўка нацыянальных прыярытэтаў у рэкламе, пошук новых формаў камунікацыі, адзначэнне найбольш эфектыўных сярод даўно існых, высвятленне, наколькі якасным камунікацыйным інструментам з’яўляецца беларуская мова, наколькі эфектыўная нацыянальна арыентаваная рэклама.

AD.NAK!-2010 –105 працаў ад 59 удзельнікаў.

Галоўная мэта АD.NAK!-2010 – вызначэнне становішча беларускамоўнай рэкламы на сучасным этапе. Неабходна было не толькі сабраць максімальную колькасць працаў і ўдзельнікаў, але і зразумець, як далей будзе развівацца гэты кірунак рэкламы ў нашай краіне. Спаборніцкі акцэнт, уласцівы фестывалям рэкламы, быў адсунуты на другі план.

 

Дадатковую інфармацыю аб Фестывалі можна атрымаць па тэлефонах: +375 29 755-14-34, +375 29 177-01-21, +375 25 978-97-87 альбо праз e-mail adnak@budzma.org.

Добавить комментарий