Каляды ў вялікім горадзе

«Усе нашы традыцыі прывязаныя да вясковага асяроддзя, а вось як святкаваць Каляды у вялікім горадзе ніхто не задумваўся. Мы прапануем свой варыянт», — заяўляе Алег Хаменка, які ў 2013 годзе аднаўляе свой праект «Калядныя сустрэчы». Вялікі канцэрт з гэтай нагоды адбудзецца 7 студзеня ў клубе Loft. Сам Алег прадставіць разам з музыкамі праграму «Кола грукатала» у клубным фармаце. Святочную атмасфэру пакліканы стварыць гурты Dzivasil i Guda.

«Калядныя сустрэчы» Алег Хаменка з паплечнікамі пачаў праводзіць яшчэ ў 1997 годзе. «Нам прыдумаўся такі фармат нешта сярэдняе між фэстам і сяброўскай вечарынай, на якую мы запрашалі, як рок-, так і поп-зорак», — распавядае музыкант. Такія канцэрты праводзіліся на розных буйных пляцоўках – у палацы культуры, Тэатры эстрады, Купалаўскім тэатры, аднак сёлета Алег вырашыў зладзіць свае «Калядныя сустрэчы» у клубным фармаце. І вось чаму.

«Важна не толькі царкоўнае святкаванне, важна, каб свята Раства адзначалася яшчэ і грамадскім чынам. Нашы традыцыі прывязаныя да вясковага асяроддзя, а вось як святкаваць Каляды у вялікім горадзе ніхто не задумваўся. Мы хочам увесці такую традыцыю, каб кожны гарадскі жыхар ведаў, як можна калядаваць, якія песні спяваць, якія стравы спажываць», — распавядае музыкант. 7 студзеня ў клубе Loft ён разам з калегамі прадставіць адзін з галоўных беларускіх альбомаў 2012 году «Кола грукатала». У канцэрце таксама возьме ўдзел гурт Dzivasil, які працуе ў стылістыцы этна-эмбіент. Разам з гледачамі будуць калядаваць удзельніцы ўнікальнага беларускага гурта Guda. Акрамя спеваў, конкурсаў і сюрпрызаў гледачоў чакае адмысловае меню, кожны зможа замовіць традыцыйныя беларускія калядныя стравы.

Інфармацыя для анонса:

7 cтудзеня (панядзелак). 19.00. Loft cafе (вул.П.Броўкі, 22).

“Калядныя сустрэчы з Алегам Хаменкам і сябрамі”: спевы, гульні, конкурсы, сюрпрызы, каляднае меню.

Адмысловы госць: Dzivasil

Кошт квітка – 80 000 руб. (уваход), 100 000 руб. (столік).

Квіткі на ўваход можна набыць у касах KVITKI BY і замовіць он-лайн http://www.kvitki.by/by  Замовіць столік можна загадзя па тэл. +375 29 38 000 10 (аплата століка на ўваходзе!)

Тэл. для даведак : + 375 29 6872093.

Добавить комментарий