Кампанія “Рок-салідарнасць” працягвае свае спробы даведацца пра так званыя “чорныя спісы”.

 

Актывісты кампаніі Рок-салідарнасць разаслалі лісты-запыты ў розныя інстанцыі: ад Палаты прадстаўнікоў і Адміністрацыі і да упраўлення унутраных справаў Мінгарвыканкама. “Паспрабавалі ахапіць усіх, хто нейкім чынам можа мець дачыненне да забароны гуртоў і “чорных спісаў”, — кажа Аляксей, каардынатар кампаніі, — Але ўсе запыты перанакіроўваліся у Міністэрства культуры, з якога нядаўна мы таксама атрымалі, ці прыходзіла адпіска, што справа забароны канцэртаў не знаходзіцца ў іх кампетэнцыі. Яшчэ чакаем адказу з Мінгарвыканкама”.

У адказе з Мінкульта, за подпісам намесніка міністра Стружэцкага Т.І. агучваецца раней абазначаня  пазіцыя Міністэрства культуры – пра спісы забароненых музыкаў нам нічога не вядома, усе пытанні вырашайце у судовым парадку.

Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы могуць забараніць культурныя мерапрыемствы калі іх правядзенне звязанае з з заклікамі да гвалтоўнага звяржэння ці змене канстытуцыйнага дзяржаўнага ладу, прапагандай вайны, гвалту, жорсткасці, расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці, парнаграфіі.

Таксама паведамляецца, што з мэтай рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі накіраванай на прадухіленне прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці, абарону грамадзкай маралі, фармаванне здаровага ладу жыцця людзей пры Міністэрстве культуры створаная Рэспубліканская экспертаная камісія па прадухіленню прапаганды парнаграфіі, насілля, жорсткасці.

У сувязі з тым, што адказ не утрымлівае канкрэтных адказаў на сітуацыю з забаронамі канцэртаў беларускіх гуртоў актывісты кампаніі Рок-салідарнасць плануюць накіраваць дадатковыя звароты.

Даведка:

Рок-салідарнасць – грамадзкая кампанія ў падтрымку забароненых музыкаў, створаная актывістамі грамадзкіх арганізацый і аматарамі айчыннай рок-музыкі. Кампанія пачала сваю дзейнасць 10 снежня у дзень абароны правоў чалавека з акцыі па раздачы дыскаў з музыкай забароненых выканаўцаў, а таксама інфармаваннем пра існаванне такіх спісаў. Стартаваўшы у Мінску, на сёння кампанія закранула Магілёў, Наваполацк, Віцебск і іншыя гарады краіны. Актывісты кампаніі працягваюць інфармаваць насельніцтва пра так званыя “Чорныя спісы” і пра забароны канцэртаў.

Кантакт з кампаніяй : rok.salidarnasc@gmail.com

Добавить комментарий