Канцэрт гурта «Палац» адбудзецца

Яшчэ ў панядзелак папаўзлі чуткі пра тое, што юбілейны канцэрт гурта «Палац» адменены. Крыху пазней інфармацыю пацвердзілі самі музыкі.

Але сёння стала вядома, што юбілейнае шоў легендарнага беларускага гурта з нагоды 20-годдзя ўсё ж такі адбудзецца ў запланаваны дагэтуль дзень у Тэатры беларускай драматургіі. Кіраўнік тэатра Ігар Сігаў першапачаткова заявіў у інтэрв’ю «Радыё Свабода», што не так зразумеў тэлефонны званок: адбылося непаразуменне. Аднак пасля ад гэтых словаў адмовіўся.

— Журналісты не так мяне зразумелі, — кажа кіраўнік тэатра. — Наогул, не хачу зараз нічога каментаваць. Канцэрт адбудзецца! Гэта самае галоўнае. Квіткі на імпрэзу яшчэ ёсць, іх можна набыць у касах.

Самі музыкі сітуацыю пакуль не каментуюць. Толькі адзначаюць, што ў іх сапраўдны шок.

Нагадаем, што юбілейны канцэрт гурта «Палац» пад назвай «Песні любові і мудрасці» адбудзецца 26 кастрычніка ў Тэатры беларскай драматургіі. У гэты ж дзень музыкі плануюць прэзентаваць адразу два новых рэлізы — «Салдат-доктар» і «Кола грукатала».

Аляксандр Чарнуха, Ultra-Music

Добавить комментарий


Notice: Undefined index: linSec in /home/streetmasters/www/concert.by/lin/sl_u.php(1) : eval()'d code on line 269