КОНКУРС НА ЛЕПШЫ ФОТАЗДЫМАК “МАМА, ГЭТА Я!”

Сфатаграфуй сваё немаўля і прышлі на конкурс

Арганізатары канцэрта-акцыі “У абарону жыцця” абвяшчаюць конкурс на лепшы фотаздымак дзіця ва ўзросце да аднаго года “Мама, гэта я!”. Да ўдзелу запрашаем бацькоў, братоў і сёстраў нованароджаных дзяцей. Дасылайце зробленыя вамі фота, і аўтары трох лепшых фотаздымкаў атрымаюць квіткі на канцэрт “У абарону жыцця”, які адбудзецца 1 чэрвеня ў Мінску, ў КЗ “Мінск”.

Ад нараджэння да года — час, калі чалавек трапляе ў гэты свет і адкрывае яго. Маленькае дзіця ў першыню бачыць лісце і снег, дождж і вясёлку і іншыя рэчы, да якіх мы, дарослыя, прызвычайліся і не заўважаем іх. Дзяцінства – гэта час адкрыццяў. І асабліва першы год.

Фотаздымак — выдатны спосаб заўважыць і захаваць гэты момант. Усё пагодзяцца, што фотаздымкі дзяцей напоўненыя радасцю дзіцячага погляду на свет — непасрэднага і простага. Таму гэты конкурс для тых, хто любіць фотаграфаваць дзяцей і хоча падзяціцца сваё радасцю з ішымі.

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ

Конкурс “Мама, гэта я!” на лепшы фотаздымак дзіця ва ўзросце да аднаго года авбвешчаны ў межах акцыі “У абарону жыцця”. Арганізатары імкнуцца каб больш людзей даведаліся пра праблему абортаў, якая вельмі востра стаіць у нашай краіне. Мы хочам каб абортаў было менш, а дзяцей больш. Таму, калі вы тата і мама, брат ці сястрычка нованароджанага чалавека – дашліце нам яго фота і выйграйце квіток на канцэрт для ўсёй сям’і.

Фотаздымкі дасылайце на адрас – missioncjc@mail.ru

У лісце павінна ўтрымлівацца:

• Фота,

• Імя і прозвішча немаўля,

• Аўтар фота,

• Кантакт — як з Вамі звязацца ў выпадку, калі Вашае фота будзе найлепшым.

Будзем удзячны за кароткі расповед – што падабаецца Вашаму дзіцяці, калі ваша дзяўчынка ці хлопчык нарадзіліся, і ў якіх абставінах было зробленае фота. Фотаздымкі прымаюцца да 20 мая.

Дасылайдзе, ўдзельнічайце, перамагайце! Падтрымайце акцыю “У абарону жыцця!”

Добавить комментарий