Культурна-забаўляльны праект “Сцімпанк-трамвай” — 16 чэрвеня

stimpanktram-party

Сцімпанк выяўляе варыянт развіцця чалавецтва па шляху паравых машын. Стылістыка сцімпанку, яго фантазійны свет з рамантыкай віктарыянскай эпохі маюць шмат прыхільнікаў па ўсім свеце. Ствараецца сцімпанк-супольнасць і ў Беларусі. Незвычайны сцімпанк-трамвай выправіцца ў падарожжа ў альтэрнатыўную гісторыю Мінска. Падчас вандроўкі адбудзецца сцімпанк-дэфіле і міні майстар-клас, у трамваі будуць граць музыканты, а таксама вас чакаюць незабыўныя прыгоды і расповеды ўнікальнага экскурсавода.

Па прыбыцці трамвая на «канцавую» вечарынка перамесціцца ва ўтульную кавярню-клуб, дзе можна будзе патанчыць, паслухаць музыку і добра прабавіць час.

У праекце ўдзельнічае гурт «Верасень», чакаецца блюзавы сэт ад Дзяніса Балахонава і Віталя Валошына. Будзе і традыцыйны музычны джэм.

Уступны ўнёсак на ўдзел у імпрэзе 60 тыс. (першыя 40 удзельнікаў, затым кошт узрасце да 90 тыс.). Колькасць месцаў абмежаваная. Трамвай адправіцца 16 чэрвеня ў 18.00 з трамвайнага кальца на вул. Кастрычніцкай (непадалёк ад метро Першамайская). Старт клубнай вечарынкі 20.00 (заканчэнне да 23.00). Месца правядзення: рэстаран “Старое Русло”, вул. Ульянаўская, 7, тэл. (029) 345 33 33.

За гадзіну да адпраўлення трамвая распачнецца фотасесія на вул. Кастрычніцкай.

Інфалінія і папярэдняя рэгістрацыя ўдзельнікаў: (029) 666 64 72, (029) 640 09 38, (033) 360 60 29.

Добавить комментарий