«Ляпісы» прэзентуюць на Дзень Волі… «расейскі альбом»!

Прэзентацыя новага альбому гурта «Ляпіс Трубяцкі» адбудзецца ў Маскве 25 сакавіка.

20131203_150910

«У гурта ёсць шмат планаў. Увесну 2014 года мы выпускаем альбом «Матрошка». Калі «Грай» – гэта беларускамоўны альбом, то «Матрошку» можна назваць «расейскім альбомам», распавёў «Белсату» дырэктар гурта «Ляпіс Трубяцкі» Яўген Калмыкоў.

Пакуль не вядома, ці гэта будзе ўкладанка з ужо выдадзеных песень, як гэта было з беларускамоўным альбомам «Грай». Прэс-сакратар гурта Аляксандр Бергер пацвердзіў, што «расейскі альбом» будзе прэзентаваны ў Маскве, як запланавана, 25 сакавіка.

Зміцер Ягораў, belsat.eu

Добавить комментарий