N.R.M. прэзентуе новы альбом «Д.П.Б.Ч.»

 N.R.M.

N.R.M. выдалi новы дыск пад назвай «Д.П.Б.Ч.». Альбом iснуе на вiнiле, на CD i ў лiчбавым фармаце 24/48 на флэшцы. Альбом быў запicаны ўласнымi сiламi на ўласны кошт. Гэта сёмы студыйны альбом гурта пасьля амаль шасцiгадовага перапынку.

Песьнi з альбому выконвалiся на замежных фэстывалях. Гурт N.R.M. прыняў удзел у супольным арт-праэкце зь вядомым польскiм мастаком Паўлам Альтхамэрам. У межах праэкту была напiсана песьня «Прамень», польскiм рэжысэрам Яцэкам Ташакоўскiм зьняты вiдэа-клiп

адбылiся мастацкiя акцыi ў Мiнску, Люблiне, Жэшуве i Гдынi

Супольны арт-праэкт N.R.M. i Паўла Альтхамэра ўдзельнiчаў у Бэрлiнскiм бiенале сучаснага мастацтва. Мiнская частка мастацкай акцыi «Прамень Сонца» прайшла ў тым самым клубе «Юла», дзе i адбудзецца канцэрт, а ў межах Жэшуўскага фэстывалю «Стадыён Культур» / «Europejski Stadion Kultury 2013» песьня «Прамень» была выканана з адным з найпапулярнейшых польскiх рок-гуртоў «Myslovitz».

Вэрсiя гуральскай народнай песьнi «Кузьнiчка» прыняла ўдзел у нацыянальным адборачным туры Эуравiзiя-2012.

Песьня «Ты маўчыш, я маўчу» была напiсана, як жэст салiдарнасцi з «Аўтарадыё». У першапачатковай вэрсii выконвалася разам з праграмным дырэктарам «Аўтарадыё» Iрынай Львовай.

Зараз гурт знаходзiцца ў канцэртовай трасе ў падтрымку новага дыску. Канцэрты ўжо адбылiся ў Гомелi, Магiлеве, i, упершыню ў гiсторыi гурта, у сталiцы нашай былой Радзiмы — Маскве, а таксама ў Санкт-Пецярбургу. У блiжэйшых планах — Вiтэбск, Гродна, Брэст, Баранавiчы, Полацк, Беласток, Варшава, Вiльня.

Плэйлiст канцэрту складаецца з:
— усе песьнi новага альбому;
— старыя хiты.

_____________________________________________________________________________

15 лiстапада 2013 года, клуб «ЮЛА», г.Мiнск, вул.Сурганава 26, пачатак: 19.00

Квiткi: ва ўсіх касах kvitki.by:
90 000 — танцпол, папярэдне;
110 000 — танцпол, у дзень канцэрту;
120 000 — столікі за танцполам, папярэдне;
150 000 — столікі за танцполам, у дзень канцэрту;

Кантакты: +375 29 6715865, +375 29 2544909

vk.com: http://vk.com/event58344214
facebook.com: https://www.facebook.com/events/480993655332797/

Добавить комментарий