NAKA выдае сінгл «Я живу» і пакуе чамаданы

NAKA JaZhiwuПасля спеваў пра смяротнае пакаранне NAKA выдае сінгл «Я живу» і пакуе чамаданы

Напярэдадні вялікага сольнага канцэрту гурт NAKA прадстаўляе новы сінгл «Я живу».  Выхад менавіта гэтай песні ў якасці сінгла стаў лагічным пасля ўдзелу Насты  Шпакоўскай  у праекце «Апошні золак». Жыццё і смерць сталі лейтматывам спецыяльнай восеньскай фотасэсіі Івана Бесера для гурта. Разгорнуты фотасэт будзе ў доступе пасля рэлізу праекту, а пакуль кранальная песня знаходзіць сваё месца ў эфірах радыёстанцый і трэк-лістах слухачоў. Самыя прычэплівыя меламаны магчыма змогуць адшукаць розніцу паміж і інтэрнэт-версіямі песні.

«Так склалася, што гэтай восенню ў Беларусі атрымала розгалас тэма смяротнага пакарання. Але здараюцца ўспышкі некай сацыяльнай тэмы, а ёсць пытанне жыцця і смерці, які заўжды актуальны.  Гэта адна з тых рэчаў, пра якія мы як людзі і як артысты не можам не задумывацца і не выказвацца. Метафарычна, рвана, з пакутамі. Так, як умеем. Думаю, наш слухач разбярэцца», — па-восеньску коратка пракаментавала выхад новай песні Наста.

1

Прыемным дапаўненнем да песні стануць і спецыяльна створаныя малюнкі ад беларускай аніматаркі Аляксандры Шыла, якія можна спампаваць разам з песняй.

Спампаваць сінгл 

У кастрычніку Наста  Шпакоўская ўзяла ўдзел у праекце за адмену смяротнага пакарання, дзе выканала ўжо вядомую «Чакаем» і новую «Памылка». Апошняя нагадала ўсім, што Naka застаецца класічным рок-гуртом, не гледзячы на захапленні крытыкаў ад Naka piano. Выхад акустычнага альбому падзяліў аматараў калектыву і аб’яднаны канцэрт у клубе  Re:public дазволіць раз і назаўжды разабарацца, якая ж Naka — «сапраўдная».  У першым аддзяленні каманды выступіць у акустыцы, а ў другім – заграе электрычную праграму.

2

Пасля вялікага канцэрта гурт бярэ шлях на Расію, дзе выступіць у прамым эфіры «Нашага Радыё» і дасць канцэрты ў Маскве і Санкт-Пецярбурзе а пасля і ў Гомелі. На снежаньскіх канцэртах Naka выступіць як у электрычнасці, так і ў акустыцы, а ў Маскве нават паўторыць «двайны» канцэрт.

 

28 лістапада – Мінск

3 снежня – прамы эфір на «Нашым Радыё» 21.00 по Маскве / 20.00 па Мінску

4 снежня – Масква, Naka + Naka Piano

5 снежня – Санкт-Пецярбург, Naka Piano

15 снежня – Гомель, Naka Piano

Добавить комментарий