Названыя апошнія імёны хэдлайнераў Sziget 2011

Арганізатары фестывалю Sziget назвалі апошнія імёны хэдлайнераў гэтага года. Сярод іх The Prodigy, Kaiser Chiefs, Kate Nash, Empire of the Sun. У «нулявы» дзень фестывалю выступіць расійскі гурт «Ленинград».

Зноў на Галоўнай поп-рок сцэне фестывалю выступіць адзін з самых вядомых электронных гуртоў свету The Prodigy. Там жа 12 жніўня можна будзе ўбачыць індзі-гурт British Sea Power, а 13 жніўня — маладую харызматычную брытанскую спявачку Kate Nash і вядомых індзі-рокераў Kaiser Chiefs. У «нулявы» дзень фестывалю, 9 жніўня, на галоўнай сцэне выступіць расійскі гурт «Ленинград» на чале з эксцэнтрычным Сяргеем Шнуравым. Акрамя гэтага стала вядома імя яшчэ аднаго хэдлайнера танцавальнай сцэны Party Arena — гэта музыканты з Аўстраліі Empire of the Sun, якія выступяць у сераду 10 жніўня. Таксама на Party Arena выступіць Steve Angello.

Папоўніўся спіс выступоўцаў і на іншых сцэнах. Так на Meduza выступяць Mlle Caro, Alexkid, Scratcha DVA, Feelipa, на Еўрапейскай сцэне — іспанскі гурт La Shica, а амерыканцы The Sorrow і датчане The Haunted — на Rock and Metal Main Stage.

З поўнай праграмай вы можаце азнаёміцца ​​на афіцыйным сайце фестывалю (http://sziget.hu/festival_english/programs2011). Нагадаем, што сярод хэдлайнераў раней ужо былі названыя Pulp, The Chemical Brothers, Interpol, The National, Judas Priest, Motorhead, Rise Against, Gogol Bordello, Skunk Anansie, Kasabian, Deftones, Crystal Castles, Hurts і многія іншыя.

Таксама арганізатары фестывалю распавялі пра адно з новаўвядзенняў гэтага года — CITYPASS. CITYPASS — гэта магчымасць падарожнічаць на любым відзе гарадскога транспарту (трамваі, аўтобусы, метро і прыгарадны цягнік HÉV) у межах Будапешта, а таксама бясплатна наведваць сусветна вядомыя турэцкія спа і цудоўныя пляжы Будапешта. CITYPASS можна будзе набыць на 2 альбо на 13 дзён у афіцыйных распаўсюджвальнікаў фестывалю і абмяняць яго на адмысловы бранзалет ў некалькіх кропках горада (у тым ліку ў аэрапорце, на буйныя чыгуначных станцыях і на ўваходзе на фестываль). Кошт: 8 еўра за 2 дні і 25 за 13 дзён (сапраўдны з 5 па 17 жніўня). Акрамя гэтага, арганізатары абяцаюць, што спіс бонусаў для ўладальнікаў CITYPASS будзе пашырацца.

Паехаць на фестываль і правесці лепшыя летнія вакацыі змогуць і беларускія аматары музыкі: з Мінска будзе арганізаваны аўтобусны тур (http://ultra-music.com/sziget/tour) на фестываль. Атрымаць падрабязную інфармацыю пра паездку і замовіць тур можна на сайце інфармацыйнага партнёра фестывалю ў Беларусі Ultra-Music.

Добавить комментарий