Не чаканы канцэрт Вольскага і Аракеляна ў Менску

Новыя песьні і песьні розных гадоў, розных настрояў, розных станаў душы. Песьні з розных праектаў, знакавых для беларускае музыкі. Ад сівое «Зямлі» праз «Народны альбом» і «Я нарадзіўся тут», праз «Паветраны шар» і «Тры чарапахі» да «Белай яблыні грому» і найноўшых песень, напісаных Лявонам Вольскім. Усё гэта ў суправаджэньні гарачага саксафону і выбуховае флейты Паўла Аракеляна.

Набыць квіткі можна непасрэдна ў «Loft cafe» (П.Броўкі, 22), тэл: 8(029)380 0010, а таксама ў агенцыі «Шаблі» 6555596 (МТС, VELCOM).
Замовіць столік паводле сыстэмы дэпазыту магчыма ў самой кавярні і па тэлефоне: 8(029)380 0010.
Кошт квітка: 250 тысячаў беларускіх рублёў.

Да сустрэчы ў добрым мейсцы, у добрай кампаніі, у добрым настроі!

Добавить комментарий