Новы альбом Tłusta Łusta

tlusta-lusta_924219Tłusta Łusta вельмі радая прадставіць Вам наш доўгачаканы твор “ Pieranačuješ – Bolš Pačuješ “. Атрымалася яго “зкрэатывіць” недзе за гадоў так пяць. Магчыма камусьці падасца, што ў нашым гучаньні штосьці зьмянілася – афіцыйна заяўляем, што гэта нармалёвы, натуральны працэс, бо не мяняюцца толькі дурні…

Хочам адразу падзякаваць усім, з дапамогай каго ў нас усё атрымалася.

Жадаем Вам атрымаць пры праслухоўваньні тыя пачуцьці, якія мы заклалі ў кожны трэк. Не забудзьцеся таксама абавязкова прагледзець відэабомбу  з баевіком “ Seryjaly ” з папярэдняга альбому. Шматкроць праверана – выбухае пры кожным наступным праглядзе.

Такім чынам : Заходзь ! Сядай ! Слухай ! Начуй ! ПАЧУЙ БОЛЬШ !!!

https://soundcloud.com/ultramusiccom/sets/tlusta-lusta-pieranaczujesz-bolsz-paczujesz

Добавить комментарий