Новы кліп ад «РСП» — «Вам наркаманам»

Новы відос ад гурта «Разбітае сэрца пацана» на першы сінгл з будучага альбома. «Вам, наркаманам» – меланхалічны трэк пра боль і адчай беларускай зімы пад адпаведны відэашэраг.

Вядомы паслядоўнай працай з актуальным беларускім матэрыялам на мяжы кан’юнктуршчыны, гурт «Разбітае сэрца пацана» гэтым разам выказваецца на тэму беларускай зімоўкі.

Аўтарам DIY-відэа выступіў музыка «РСП» Павел Гарадніцкі. «Кліп прысвячаем усім беларусам, што цяпер праводзяць зіму ў Індыі, Тайландзе, на Балі, – кажа ён. – Мы памятаем пра вас. Лічыце гэта нашым прывітаннем з сонечнай радзімы».

Відэа здымалася некалькіх дзён у Менску і ваколіцах. Героямі роліка сталі сябры музыкаў. Трэк «Вам, наркаманам» – першы сінгл з будучага альбома «РСП», выданне якога запаланавана на восень. Паслухаць і спампаваць песню ты можаш ніжэй.

Добавить комментарий