Падчас канцэрту ў TNT гурт «Мутнаевока» прэзентуе міні-альбом

mutnaevРэліз ЕР «Голыя танцы» запланаваны на канец траўня.

Музыкі актыўна рыхтуюць вялікую праграму з 26 песень! Падчас канцэрту будзе прэзентаваны міні-альбом «Голыя танцы», а таксама некалькі новых кампазіцый, якія ўвойдуць у будучую пласцінку каманды.

«ЕР “Голыя танцы” уяўляе сабой дзве песні, якія характэрызуюць новую плынь у творчасці гурта. Гэта пост-панк, дзёрзкая лірыка, незабыўны матыў, ўкараненне электронных элементаў», – распавядае лідар гурта Яўген Змушка.

Прыхільнікам каманды добра вядома, што канцэрты «Мутнагавока» звычайна вылучаюцца відовішчнымі шоў і моцнай энергетыкай. Гэта заўсёды драйв, рытм, энергія, непрадказальнасць! Акрамя асноўнага складу каманды ў канцэрце возьме ўдзел саксафаніст Мікіта Гулевіч.

Нагадаем, канцэрт гурта «Мутнаевока» адбудзецца 24 траўня ў сталічным рок-клубе TNT (вул. Рэвалюцыйная, 9). Пачатак мерапрыемства — 20:00. Кошт квіткоў: 80.000. Даведкі па тэлефоне +375 29 655 55 55.

Добавить комментарий