Праект «Захапленні», альбо Такімі вы нашых зорак яшчэ не бачылі!

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» пачынае новы відэапраект «Захапленні»які стартуе 19 сакавіка і працягнецца да канца чэрвеня.

Кожны панядзелак і чацвер вас чакаюць спецыяльныя рэпартажы пра захапленні беларускіх зорак музыкі — такімі вы іх яшчэ не бачылі!

tarantino-by-zahaplenni_the_best-4570
Гурт “Крамбамбуля”

Праект «Захапленні» — гэта серыя незвычайных рэпартажаў з удзелам самых вядомых беларускіх музыкаў. Тры дзясяткі «фільмаў», унікальных паводле фармату і зместу.

tarantino-by-zahaplenni_the_best-0489
Уладзімір Пугач, J:МОРС

Гэта «рэпартажы з месца дзеяння», відэазамалёўкі пра захапленні цікавых і значных для нашай культуры людзей. Сапраўдны экшн!

tarantino-by-zahaplenni_the_best-1885
дуэт ЭВМ, гурт “Разбітае Сэрца Пацана”

Напрыклад, усе ведаюць, што Лявон Вольскі выдатна варыць крамбамбулю. Але што цікавага ў тым, каб зварыць яе на кухні ды проста надрукаваць рэцэпт? А вось калі напой зварыць на ўзлеску «банда» партызанаў, тады ў крамбамбулі будзе зусім іншы смак.

tarantino-by-zahaplenni_the_best-4790
Бенька, гурт “Серебряная свадьба”

Для чаго Беньцы касцюм астранаўта? А Уладзіміру Пугачу — стрэльба?

tarantino-by-zahaplenni_the_best-1695
Ганна Хітрык, гурт Sounduk

Ні слова пра музыку, пра прафесію – такі фармат праекту. Толькі захапленні. Чалавек, музыка, якога яшчэ ніхто не бачыў проста захопленай асобай.

tarantino-by-zahaplenni_the_best-0152
Наста Шпакоўская, Гурт Naka

Вы бачылі іх на сцэне, але абсалютна не ўяўляеце іх у побыце. Вам цікава, чым яны жывуць?

tarantino-by-zahaplenni_the_best-5195
Руся

«Нам падалася ўдалай знаходка забаўляльнага фармату праекту, — кажа Ніна Шыдлоўская, каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» — Рэпартажы праекту глядзяцца лёгка і захапляльна, яны даступныя і цікавыя самаму шырокаму гледачу. Да таго ж, прадмет абмеркавання — захапленні — цалкам зразумелы большасці.

tarantino-by-zahaplenni_the_best-4047
Таццяна Гарошка, гурт Tanin jazz

Магчыма, нехта, зацікавіўшыся захапленнем зоркі, адкрые для сябе і яе творчасць. А нехта, пераймаючы ўлюбkёнага артыста, пабачыць новае займальнае хобі, зразумее, што ў нас ёсць шмат магчымасцяў жыць разнастайна і цікава. Прэзентуючы гэты праект, мы верым, што калі кожны будзе заняты любімай справай, будзе рабіць гэта добра і з душой, мы разам здолеем змяніць жыццё да лепшага. Малюем краіну разам!»

tarantino-by-zahaplenni_the_best-7745
гурт Neuro Dubel

Кожны панядзелак і чацвер з 19 сакавіка і да канца чэрвеня — новая серыя праекту на сайце кампаніі «Будзьма беларусамі!» — www.budzma.org.

tarantino-by-zahaplenni_the_best-5822
Сяргей Пукст

 

Кіраўнік праекту «Захапленні» — Ганна Трубачова, budzma.org

Фота — Tarantino

Добавить комментарий