Прэзентацыя альбома “Караблі” гурта “Верасень”

karabli

У нядзелю, 31 сакавіка, у паб-клубе «Графіці» адбудзецца прэзентацыя альбома “Караблі” гурта «Верасень», які вызначае свой стыль як інтэлектуальны рок, але працягвае эксперыментаваць з музычным кантэкстам. У канцэрце таксама прымае ўдзел гарадзенская фолк-ф’южн каманда «Вочы».

У альбом “Караблі” ўвайшло 9 асноўных музычных запісаў і саўндтрэк, створаны для кароткаметражнай камедыйнай стужкі «Вяселля не будзе” (рэж. Вольга Акуліч па сцэнарыю Дзіяны Балыка).

Наведвальнікі змогуць ацаніць новае гучанне песень “Сцеражыся!”, “Страла”, “Смутак” і іншых, пачуць паўнавартаснае жывое выкананне нядаўна прэзентаваных онлайн трэкаў “Караблі”, “Халодны блюз”, а таксама дазнацца, якое значэнне для альбома мае карціна ўкраінскага мастака Дзмітрыя Смаўзюка.

На прэзентацыі гледачоў чакае эксклюзіўны паказ стужкі «Вяселля не будзе” (працягласць – 30 хвілін) і сустрэча з драматургам і паэткай Дзіянай Балыка.

Падрабязная інфармацыя — у прэс-рэлізе. Старонка гурта «Верасень» у фэйсбуку.

31 сакавіка 2013 (нядзеля)
Паб-клуб “Графіці” (зав. Калініна, 16), 19.00
Гурт “Верасень” (інтэлектуальны рок, Мінск)
Гурт “Вочы” (фолк-ф’южн, Гродна)
Спецыяльны госць — Дзіяна Балыка

Кошт: 40.000 папярэдне, 50.000 у дзень канцэрта.
Тэл. для даведак +375 (29) 638-4444, +375 (33) 638-4444 (інфалінія паб-клуба Графіці),
Замова квіткоў па тэл. + 375 29 640 09 38 (velcom), +375 33 360 60 29 (МТС)

Добавить комментарий