Прэзентацыя кліпа ат Гурт Vuraj

10428033_422904744534094_7252606968392601490_nМузыкі гурта Vuraj запрашаюць на прэзентацыю свайго дэбютнага музычнага відэа – кліпа на песню “Сасна пахілілася”.
“Песня доўжыцца амаль семь хвілінаў, у ёй не так шмат словаў, яна цікавая тым, што спалучае ў сабе і неа-фольк, і класічны фольк і нават мінімалізм”. – расказвае лідар гурта Сяржук Доўгушаў. – “Можна было б абраць іншую песню, больш хітовую, аднак “Сасна” ў гэтым плане цікавейшая, на выхадзе мусіць атрымацца больш чым кліп. У нас была выдатная каманда – акцёры, масоўка, чалавек 15, хто спрычыніўся да кліпа”.
Кліп зняў рэжысёр Арцём Лобач, апроч музыкаў у здымках, што праходзілі на хутары ў Шэршнях узяло ўдзел болей за 15 чалавек.

Прэзентацыя адбудзецца 27 лютага ў Studio 67 (Партызанскі праспект, 2).
Уваход вольны.

Добавить комментарий