DZIECIUKI — новы альбом і прэзэнтацыя ў Менску

image descriptionВыйшаў дэбютны альбом гурта Dzieciuki «Гарадзенскі гармідар»

Фольк-панк каманда з Гродна прадставіла у сеціве сваю дэбютную працу.

У гурце Dzieciuki пад агульнай ідэяй і канцэпцыяй аб’ядналіся музыкі з розных гарадзенскіх гуртоў. Іх першыя песні з сінглу «Гарадзенскі гармідар» (2012) імгненна разляцеліся па cеціве. Гэтак жа назвалі і дэбютны альбом. «EP меў на мэце пазнаёміць з зусім новым гуртом. Назва была прыдумана выпадкова, але для альбому яна падыходзіць найлепей. Канцэптуальнай працы не атрымалася, як планавалася. Мы творчыя людзі, таму ў які бок пёрла — тое і рабілі. Тут вам і гісторыя, і алкаголь са спортам, гастарбайтэры і панкі на танках — сапраўдны гармідар!», — кажа аўтар песень гурта Дзяніс Жыгавец.

Гурт актыўна канцэртуе не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Увосень Dzieciuki мелі тур па Польшчы, які скончыўся ў Варшаве сумесным канцэртам з брытанскім гуртом The Ukrainians.
Альбом «Гарадзенскі гармідар» будзе таксама прэзэнтаваны як на Радзіме, так і ў іншых краінах. 22 лютага Dzieciuki даюць вялікі канцэрт у менскім Re:Public пры падтрымцы гурта «Тлушч» і беларускіх рок-каралей Pomidor/off. 28 лютага гурт грае ў Брэсце. А ў сакавіку Dzieciuki маюць наведаць Польшчу, Чэхію, Славаччыну і Нямеччыну.

dzieciuki2014

Адмыслова да выданьня альбому «Гарадзенскі гармідар» Dzieciuki падрыхтавалі свой творчы маніфэст, у якім у прыватнасці заяўляюць: «Мы — шчырыя рамантыкі, неабыякавыя да мінулага, сучаснага і будучага свайго краю, якія ня ведаюць слова «памяркоўнасьць», якія маюць жаданьне абуджаць тыя самыя пачуцьці ў іншых людзях».

Цалкам пачытаць тэкст маніфесту, паслухаць песні і спампаваць альбом можна пабачыць на партале Tuzin.fm

22.02.2014. Прэзентацыя альбому гурта Dzieciuki «Гарадзенскі гармідар».
Пры ўдзеле гуртоў «Тлушч» і Pomidor/off.
Re:Public, Менск, вул.Прытыцкага, 62 (ст.м.Кунцаўшчына). 19.00.
Тэлефон для даведак: +375 29 6872093.
Квіткі ў касах і на сайце КВІТКІ.BY.
Кошт квіткоў:  70 000 (танцпляц, 3.02-21.02), 90 000 (у дзень), столікі – 80 000 (папярэдне), 100 000 (у дзень). Замовіць і набыць можна тут — http://www.kvitki.by/by/event/18908

Добавить комментарий