«Танцы з Бубнам»: мацней, гучней, і цяпер з відэа

Праект «Танцы з Бубнам» прэзентаваў на партале Ultra-Music.com свой другі міні-альбом «Medication». Гэтым разам пад гарачую руку суворага электроншчыка Улада Бубна трапіла лірыка Сяргея Сыса, Змітра Вішнёва, Ярылы Пшанічнага ды Змітра Пляна.

Жанравая палітра працы атрымалася вельмі шырокай: ад задумлівага лірычнага эмбіэнту да правакацыйнага сацыяльнага хіп-хопа. Не засталіся без увагі і ўдзельнікі першай часткі праекту: Вольга Гапеева, Таццяна Беланогая ды Байсан, якія прадставілі новыя творы.

Акрамя пашыранага складу ўдзельнікаў і жанравай рознабаковасці рэліз цікавы і сваім візуальным складнікам. Ягонай двухбаковай відэа-візітоўкай сталі творы Таццяны Беланогай і Змітра Вішнёва. Першае відэа — роздум аўтараў над класічнай для любога творцы тэмай шляху і пераасэнсаванне адной з самых сакральных песень спявачкі «Малітва». Другі відэашэраг быў створаны адмыслова для фестывалю «Валошынскія чытанні», i цяпер публіка можа пабачыць яго фінальную версію «без купюр».

Праект працягвае працу над новымі творам, з усмешкай назiраючы за дыскурсам «сучаснага мастацтва ў нас няма» у акаўнтах сацыяльных сетак жыхароў Сiнявокай.

Добавить комментарий