Андрэй Пакроўскі раскажа, як ён перастаў верыць у Дзеда Мароза

Каб адсвяткаваць надыход Новага года, неабавязкова чакаць да снежня. Прыйсці з сябрамі на свята можна ўжо ў бліжэйшую пятніцу.

Андрэй Пакроўскі прэзентуе сваю першую кнігу “Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза”, што выйшла ў падсерыі “Пункт адліку” серыі “Кнігарня пісьменніка” ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” у выдавецтве “ЛогвінаЎ”.

У прэзентацыі, якая пройдзе пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”, возьмуць удзел Павал Анціпаў, Кірыл Дубоўскі, Віялета Пачкоўская, Уладзь Лянкевіч, а таксама старшыня СБП Барыс Пятровіч.

Чакаецца навагодняя елка!

Імпрэза пачнецца 23 лістапада ў 18.30 у Галерэі “Ў” па адрасе: Мінск, праспект Незалежнасці, 37А і закончыцца аўтограф-сесіяй аўтара ў кнігарні “логвінаЎ”.

Падрабязней пра кнігу:

Дэбютную кнігу Пакроўскага склалі кароткія апавяданні, якія напоўніцу раскрываюць тэму Дзеда Мароза, тэму ровара, тэму Антона, які насамрэч Андрэй, і шмат іншых важных для пісьменніка тэм, актуалізуюць праблемы кубка кавы і тралейбуса.

Пра аўтара:

Празаік і мастак. Нарадзіўся ў Горадні, цяпер жыве ў Мінску. Лаўрэат конкурсаў беларускага ПЭН-цэнтра. Сябе пісьменнік характэрызуе так: “Характар блізкі да нардычнага, вытрыманы. З 2004 года бездакорна служыць беларускай літаратуры. Бязлітасны да ворагаў мадэрнізму…”

Добавить комментарий