Baisan і Buben апублікавалі новы альбом

Skweee Belarus coverSkweee Belarus, новы альбом Baisan і Buben цалкам даступны для праслухоўвання на стрымінг-рэсурсе SoundCloud. Як і першы альбом, выдадзены на Big BubenStudio рэліз атрымаў сусветную дыстрыбуцыю дзякуючы супрацы артыстаў з Believe Digital. Альбом даступны па ўсім свеце праз Itunes, Amazon, Beatport і іншыя буйныя сэрвісы.

Перад выхадам альбому раней у лістападзе з’явіліся сінгл з трох рэміксаў і анімаваны кліп на трэк F5, аўтарам якога стаў Анатоль Курысь. У дзень размяшчэння альбому для свабоднага спампоўвання ў сеціве з’явіўся зварот Байсана, у якім ён расказаў пра сваю хваробу і  заклікаў людзей у сваіх фрэндстужках болей уважліва ставіцца да праблемы туберкулёзу і своечасова рабіць флюараграфію.вид

Бліжэйшы выступ дуэту адбудзецца ўвечары 12.12 на прэзентацыі праекту МемТут у Галерэі Тut.by.

cлухаць альбом — https://soundcloud.com/baisan88/sets/buben-vs-baisan-skweee

Добавить комментарий