Скажем вместе: «Внимание, Жизнь!»

У сераду, 1 чэрвеня, у Мінску пройдзе канцэрт-акцыя “У абарону жыцця”

Арганізатары акцыі імкнуцца, каб больш людзей даведаліся пра праблему абортаў, якая вельмі востра стаіць у нашай краіне. Праблема ў тым, што аборт не прынята лічыць злачынствам, часта гэта нават не лічыцца кепскім учынкам. Абараніць ненароджаных дзяцей і пераканаць бацькоў не адмаўляць у праве на нараджэнне для кожнага дзіцяці – такія мэты ставяць перад сабой арганізатары акцыі “У абарону жыцця”.

Арганізатары звяртаюцца да жанчын і мужчын, якія даведаліся, што стануць бацькамі. Тамара ЛІСІЦКАЯ, вядомы літаратар, тэле- і радыёвядучая лічыць, што кожнае дзіця павінна нарадзіцца ў гэты свет: “Што я магу сказаць мамам? Тое, што сказала некалі сабе. Ніколі не будзе “зручнага перыяда” для нараджэння дзіцяці, заўсёды нешта будзе перашкаджаць. А час пройдзе … Вы не можаце ведаць, які лёс наканаваны вашаму дзіцяці. Раптам ён выратуе чалавецтва? Ці будзе адзіным, хто дапаможа вам у старасці? Дзеці – гэта лепшае, што можа зрабіць нават самы таленавіты чалавек. Няма большага шчасця, чым цалаваць пятачкі свайго дзіцяці.”

Аляксандр ПАТЛІС, спявак і музыкант, выступіць на канцэрце 1 чэрвеня разам са сваёй дачкой Анастасіей. Сямейны дуэт разам з музыкантамі з “Patlis Band” упершыню у Беларусі прадставяць новы аўтарскі альбом спевака “Чытай мае думкі”. Сам Аляксандр запрашае ўсіх не толькі паслухаць новыя спевы, але таксама і падтрымаць акцыю “У абарону жыцця”: “Бог дае нам дзяцей. Таму ад самага пачатку дзіця патрабуе абароны. У кожнага чалавека – я перакананы ў гэтым, – ёсьць сваё наканаванне. Кожнае дзіця павінна прыйсці ў гэты свет і выканаць сваю місію. Я ў гэта веру”, – гаворыць А. Патліс.

Асаблівасць канцэрта-акцыі “У абарону жыцця” – у тым, што разам з дарослымі на сцэне КЗ “Мінск” выступяць самі дзеці. Яны будуць удзельнічаць у тэатральных пастаноўках, а таксама прадставяць сваю музычную творчасць. Адзін з іх – Данііл КАЗЛОЎ – хлопчык, які перамог у адборачным туры для дзіцячага конкурсу “Еўрабачанне”. Пачуць яго незвычайны голас можна будзе 1 чэрвеня на сцэне КЗ “Мінск”. Акрамя гэтага, усе змогуць даведацца цікавую гісторыю яго нараджэння. “Мы змагаліся за яго жыццё ад самага пачатку. А калі ён нарадзіўся, мы і не думалі, што ў яго будзе такі голас, і што жыццё Даніка будзе звязанае з музыкай. Мы радаваліся, што ў нас нарадзіўся сын і дзякавалі Богу за гэта”, – кажа бацька Данііла Мікалай Паўлавіч.

Незалежна ад таго, нарадзілася дзіця ці яшчэ не, ягонае жыццё з’яўляецца безумоўнай каштоўнасцю. Арганізатары акцыі “У абарону жыцця” запрашаюць усіх 1 чэрвеня прыйсці ў КЗ “Мінск”. Квіткі можна набыць у касах КЗ “Мінск” і ў распаўсюджвальнікаў.

Альбо званіце па тэлефонам: + 375 29 646 33 76

Абаронім дзяцей! Скажам разам: “УВАГА, ЖЫЦЦЁ!”

Добавить комментарий