Выиграй билет на концерт Ляписа Трубецкого в Смоленске!

3 сакавіка ў смаленскім культурным цэнтры “Губернскі” зайграе гурт “Ляпис Трубецкой”. 29 лютага Еўрарадыё прапануе сваім слухачам выйграць квіток на гэтую імпрэзу і месца ў фанацкім аўтобусе. Розыгрыш адбудзецца падчас чэмпіяната Еўрарадыё па спяванні “ляпісаў”! Так што калі ты ў голасе, маеш добры настрой і гатовы рвануць на выступ улюбёнага гурта, табе да нас.

Першы – адборачны этап чэмпіяната – на хуткасць. У эфір Еўрарадыё праб’юцца тыя, хто 29 лютага з 11:00 першымі пакнуць сваё імя, нумар тэлефона і назву песні, якую хочацца заспяваць на ўвесь свет, у каментах да гэтага матэрыялу. Пасля можна пачынаць распавяцца, але… ёсць яшчэ адна умова.

Кожная з песен “Ляписа Трубецкого” можа быць праспяваная толькі адным удзельнікам. Мы ж абавязкова паслухаем столькі галасістых слухачоў, колькі паспеем за дзве гадзіны дзённага эфіру.

Пераможца будзе вызначаны ў 13:55 па беларускім часе шляхам жаркіх дэбатаў сярод калектыву Еўрарадыё.

 

Калі прыродная сарамлівасць не дазваляе вам стаць удзельнікам нашага крыважэрнага конкурсу, расказваем па сакрэту, у Вас яшчэ ёсць магчымасцьстаць удзельнікам бас-туру на канцэрт гурта Ляпіс Трубецкой у Смаленку. Каштуе удзел 420.000 бел. рублёў.

Добавить комментарий