Вышел альбом ремиксов от Martin S

cover

Гурт Martin S. да свайго першага дня народзінаў падрыхтаваў сюрпрыз для сваіх прыхільнікаў у выглядзе альбома рэміксаў на свой дэбютны паўнафарматны аднайменны альбом, што не так даўно быў прэзентаваны шырокаму слухачу і складаўся з 12 трэкаў, 10 з якіх – паўнавартасные песні.

“Яшчэ падчас рэлізаў каляровык АР да нас сталі звяртацца электронныя музыкі з прапановай зрабіць рэмікс на тую-сюю песню. Нам гэта было цікава, але мы вырашылі не спяшацца і для пачатку прадставіць сам альбом. Пасля рэлізу паўнафаматніка, мы зразумелі, што прапаноў сабралася дастаткова, каб зрабіць нешта большае, чым проста асобныя рэміксы. Таму мы прапанавалі яшчэ некалькім DJ і электроншчыкам разабраць астатнія песні і паспрабаваць заміксаваць іх. У выніку праца закіпела.” – дзеліцца гурт, — “Калі праца падыходзіла да завяршэння і мы ўжо чулі канцавыя варыянты, мы зразумелі, што атрымліваецца файна, что часам у музыкаў атрымалася не проста заміксаваць песні, але і зрабіць з іх самастойныя трэкі. А тут яшчэ як раз і 3 сакавіка (дзень народзінаў гурта) было на падыходзе. Вось так мы вырашылі прысвяціць гэты альбом рэміксаў першаму юбілею — году нашага існавання”

Альбом змяшчае 10 рэміксаў, на 10 альбомных песень, кожная песня заміксавана ў сваім накірунку электроннай музыкі.

“Цікава яшчэ атрымалася і тое, што ўсе песні заміксаваныя у сваім стыле. Ну вось нам, як людзям, што так падрабязна не разбіраюцца ва ўсіх хітраспляценнях электроншчыны, было вельмі цікава даведацца чым адрозніваецца напрыклад глітч ад біг біта, ці яшчэ чаго. Таму мы вырашылі зрабіць невялічкую аглядную экскурсія па альбому. У архіве вы знойдзеце не толькі рэміксы, але і інфармацыю пра музыкаў, што міксавалі песні і караценькую інфармацыю пра стыль. Такім чынам вы зможаце дапоўніць свае веды яшчэ і ў гэтым, як гэта рабілі мы падчас працы над такім падарункам. І хоць на дзень народзінаў прынята атрымліваць падарункі, мы лічым, што іх можна і дарыць.”

Спампаваць альбом рэміксаў, як і альбом-арыгінал можна на сайце гурта http://www.martin-s.org .

Добавить комментарий