Бас-тур на рок-фестиваль «Нашествие»

Турыстычнае агенцтва “Дэльфін Груп” узялося арганізаваць аўтобусны тур для жадаючых патрапіць на  рок фестываль “НАШЕСТВИЕ”.

Праграма тура:

05.07.2012 – пасля абеда выезд з Менску

06.07 — прыбыццё ў Большое Завидово ў першай палове дня

06-08 — фэст

08.07.2012 — адразу пасля закрыцця ад’езд у Менск

09.07 — вяртанне ў Менск

Тур будзе каштаваць для Вас не так ужо і шмат, усяго 55 даляраў + 105 тысяч бел.руб. турыстычная паслуга. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да мэнеджараў “Дэльфін Груп” па нумарах +375447178614 Юлія, +375298763821 Алеся

Яшчэ ў нас вы можаце набыць квіткі асобна ад аўтобуснага тура 450 000 — уваходны, 870 000 — fan, 500 000 — месца для намёта.

Гэтая падзея стала ўжо традыцыйным мерапрыемствам. Упершыню “Нашествие” адбылося ў 1999 годзе і было арганізавана “Нашим Радио” у гонар гадавіны пачатку вяшчання. Тады ў мерапрыемстве ўзялі ўдзел  «Смысловые галлюцинации» , «Океан Ельзи». А вось у мінулым годзе “Нашествіе” пахвалілася наступнымі лічбамі: 173 000 гледачоў • 8000 чалавек, дапамагала ў парыхтоўцы фэсту • 145 музычных калектываў • 300 кВт гуку • 700 кВт свету.  У гэтым годзе падцвердзілі свой удзел такія гурты як Пилот, ДДТ, Земфира, Чайф, Brainstorm, Аквариум, Алиса, Пикник, Сплин, Ляпис Трубецкой, Гарик Сукачев и Неприкасаемые, Светлана Сурганова и Оркестр, Смысловые Галлюцинации, Zdob Si Zdub, Король и Шут, Браво,Чиж и Ко, Иван Купала, Несчастный Случай,  7Б, Amatory, Jane Air, Каста і гэта яшчэ не ўсё!

Добавить комментарий