Blade Runners

Адкрыццё выставы 18 сакавіка а 19 гадзіне, уваход вольны.

Запрашаем на прэс-канферэнцыю 17 сакавіка а 17-й гадзіне.

Пасля прэс-канференцыі, а 19-й гадзіне, мы таксама запрашаем вас на VIP-адкрыццё выставы.

Калі ласка, пацвердзіце сваю прысутнасць па тэлефоне: 8 (017) 286-31-68

«Добра заўсёды мець пры сабе румяны. Можа здарыцца так, што пры абуджэнні ад сну выгляд у самурая будзе несамавіты. Тады варта злёгку нарумяніць твар», — сцвярджае адно з правілаў кнігі «Кодэкс Самураяў». Няма румянаў — пагаліся. І калі першая парада даволі спрэчная ў дачыненні да сучасных мужчын, то другая — звыклая практыка для большасці з іх. Кожны юнак імкнецца выявіць сваю маскуліннасць як мага раней пры дапамозе бацькавай брытвы ці станка для галення.

Для пільнага фотапогляду Мікалая Батвінніка цікавыя: і выразныя вобразы, і статусныя тыпажы, і сяброўскія твары — звыклы працэс галення робіць усіх роўнымі. Літаральны сэнс кадра зліваецца з іншасказальным: фатаграфаванае дзеянне афарбавана і пачуццёвасцю інтымнага працэсу, і небяспечнасцю моманту. А адрэфлексаваная пазіцыя аўтара без любавання сведчыць, што гэтая серыя не «пра» працэс галення, а «пра» непазбежнае адраджэнне мужчынскага пачатку.

Праект «Бег па лязе брытвы» — для смелых і моцных духам мужчын, якія не здрэйфілі пусціць гледача ў свой прыватны свет, такіх як:Уладзімір Цэслер, Іван Айплатаў, Яўген Калмыкоў, Лёша Церахаў, Уладзімір Пугач, Аляксандр Памідораў, Аляксандр Некрашэвіч і іншыя.

Аб аўтары:

Нарадзіўся 20 мая 1971 года ў Мінску.

Закончыў Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі.

Вучыўся рамяству ў знакамітага майстра Клавіха-Тлепятнёва, Масква, Расія.

Выкладаў на курсах фотамастацтва ў мадэльнай школе С. Нагорнага.

З 1985 г. М. Батвіннік — сталы ўдзельнік фотавыставаў і міжнародных конкурсаў.

Некаторыя з іх:

2009 г. — персанальная выстава ў Баку, Азербайджан, і ў Балгарыі

2006 г. — удзел у фотавыставе ў Парыжы, Францыя

2005 г. — персанальная выстава расійскага каталога «Фіксаж», Масква, Расія

2001 г. — персанальная выстава ў Музеі Сучаснага Мастацтва, Мінск, Беларусь

1999 г. — персанальная выстава ў Лейпцыгу, Германія

1998 г. — персанальная выстава ў Вашынгтоне, ЗША

1998 г. — I месца на конкурсе лічбавай фатаграфіі часопіса «Фото & Видео», Масква, Расія

1986 г. — I месца ў рэспубліканскім конкурсе маладых фатографаў, Мінск, Беларусь

Мікалай Батвіннік удзельнічаў у стварэнні кліпаў вядомых беларускіх рок-гуртоў, такіх як «J:МОРС» і «У нескладовае».

Работы Мікалая Батвінніка знаходзяцца ў прыватных калекцыях Балгарыі, Беларусі, Расіі, ФРГ, Японіі, ЗША.

Комментарии

  1. PetAgreennode

    так, напэўна так і ёсць

Добавить комментарий